21.02.2026 Займальнае падарожжа "Гучы, родная мова!": натхнёнае падарожжа ў свет слоў

Дата: 21 февраля в 09:56, Обновлено 23 февраля в 13:33
27 просмотров

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, сцены нашага прытулку напоўніліся асаблівай атмасферай любові да вытокаў. Нашы выхаванцы здзейснілі займальнае падарожжа ў» свет слоў і іх сэнсаў", зноўку адкрываючы для сябе багацце і меладычнасць роднай мовы. Хлопцы і дзяўчынкі з азартам разгадвалі хітрыя рэбусы і змагаліся ў кемлівасці, адгадваючы значэння слоў па іх апісанні. Кожнае заданне станавілася маленькім адкрыццём, якія дазваляюць адчуць глыбіню роднай мовы. Прыгожым і кранальным фіналам сустрэчы стала чытанне вершаў: у выкананні дзяцей горда і шчыра загучалі несмяротныя радкі на беларускай мове. Гэты дзень яшчэ раз нагадаў нам, што мова-гэта жывая сувязь пакаленняў, якую мы беражліва захоўваем у нашых сэрцах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.